Медіа
Перегляди: 1443
2 жовтня 2015

Пуцін дэманструе моц у Сырыі, каб дамагчыся адмены санкцый, — экспэрт

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас візыту 2 кастрычніка ў Парыж для ўдзелу ў сустрэчы лідэраў краін «нармандзкай чацьвёркі» паставіць перад Расеяй пытаньне пра адмену псэўдавыбараў на Данбасе.

Пра гэта паведаміў сёньня на брыфінгу ў Кіеве намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Канстанцін Елісееў.

«Найважнейшым пытаньнем будзе адмена расейскім бокам правядзеньня фэйкавых выбараў на Данбасе, адпаведна, 18 кастрычніка і 1 лістапада, і ў гэтым пытаньні ёсьць адзіная пазыцыя для Ўкраіны, Нямеччыны і Францыі, і гэтая пазыцыя была пацьверджана ў Нью-Ёрку ў часе двухбаковых сустрэч», — падкрэсьліў Елісееў.

Ці зможа Пятро Парашэнка разам з заходнімі партнэрамі пераканаць расейскага лідэра, каб ён адмяніў выбары на Данбасе? Сваё меркаваньне ў інтэрвію Свабодзе выказаў прафэсар катэдры паліталёгіі Кіева-Магілянскай акадэміі Аляксей Гарань:

Аляксей ГараньАляксей Гарань

«На прызнаньне фэйкавых выбараў у так званых ЛНР і ДНР ня пойдзе ні Ўкраіна, ні Захад. Гэтая пазыцыя была сфармулявана вельмі дакладна. Больш за тое, фэйкавыя выбары могуць быць расцэненыя як парушэньне менскіх дамоўленасьцяў. Таму я лічу, што Пуцін толькі выкарыстоўвае ідэю з выбарамі ў самаабвешчаных рэспубліках для торгу. Але гэтая ідэя ня ёсьць выйгрышнаю для яго. З улікам таго, што галоўная мэта Пуціна — дасягнуць паслабленьня ці нават зьняцьця санкцый, больш шанцаў быць зацьверджанай мае ідэя выбараў у Данбасе паводле ўкраінскага заканадаўства. Тым больш, што такі пункт прапісаны ў менскіх дамоўленасьцях. Таму я не выключаю, што ў выніку Пуцін пагодзіцца, каб выбары ў ЛНР і ДНР прайшлі паводле ўкраінскага заканадаўства. Іншая справа, што на Данбасе могуць застацца расейскія войскі і будуць працягваць існаваць сэпаратысцкія анклявы. Пуцін хутчэй за ўсё будзе імкнуцца прадаць ідэю такіх выбараў Захаду. І вялікая небясьпека палягае ў тым, што Захад можа клюнуць на гэтую прынаду.

Выгандлёўваючы адмену санкцый, Пуцін можа пайсьці на саступкі што да выбараў у Данбасе. У Сырыі, куды Расея адпраўляе ваенна-паветраныя сілы, ён дэманструе моц і важнасьць, лічыць Аляксей Гарань:

«Пуцін штучна паднімае стаўкі ў Сырыі. Выкарыстоўвае сваю там прысутнасьць у торгу з Захадам. Хоча паказаць, які ён вялікі і моцны, і што зь ім трэба лічыцца. Безь яго ніяк нічога ня вырашыцца. Калі ў пытаньні Данбасу ён паказвае гатоўнасьць да выкананьня дамоўленасьцяў, то ў Сырыі — палохае, паказвае моц. Але мэта адна — адмена ці паслабленьне санкцый».

 

Останні новини з категорії Медіа

Чому Україна 1991-го обрала комуністів, а не Рух? – Олексій Гарань

Олексій Гарань розповів про історію Народного Руху України, його роль у здобутті Незалежності та причини, через які Руху так і не вдалося пр...
10 вересня 2026

Ціна незалежності: за таку Україну ми боролися? ГАРАНЬ • ВЕРЕСЕНЬ

У розмові з Миколою Вереснем Олексій Гарань аналізує становлення української політичної нації, Майдани, російську агресію та подолання радян...
26 серпня 2026

Путін фатально прорахувався ще у 2014-му! – Олексій Гарань

Олексій Гарань аналізує ключові етапи українського державотворення від розпаду СРСР до сьогодні, політичні помилки та виклики, що впливали н...
23 серпня 2026

«Яблуко» прибрали. Кремль готується до загострення?

Тарас Жовтенко аналізує заборону партії «Яблуко» та мілітаризацію російської політики, що свідчать про підготовку Кремля до подальшого загос...
20 серпня 2026